Гісторыя развіцця
Новалукомль - дастаткова малады горад, які узнік у 1964 г. у сувязі з будаўніцтвам Лукомскай ГРЭС. Першапачаткова гэта быў пасёлак, які насіў назву Піянерны. Ужо 31 ліпеня 1970 года пасёлку быў прысвоены статус горада. У 2006 годзе Новалукомль атрымаў свой герб, на якім намаляваны тры залатыя слупы і дыск турбіны. Слупы сімвалізуюць асноўныя горадаўтваральныя галіны: энергетычную, харчовую і прамысловую. Сёння Новалукомль - гэта найбуйнейшы населены пункт Чашніцкага раёна. У горадзе функцыянуюць прамысловыя прадпрыемствы, адукацыйныя і спартыўныя ўстановы.
Турыстычны патэнцыял
Безумоўна, галоўнай славутасцю Новалукомля з'яўляецца Лукомская ГРЭС - на дадзены момант самая моцная электрастанцыя Беларусі. Першы блок станцыі быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1969 г.
Наведаць Новалукомль можна падчас адпачынку ў аздараўленчым комплексе Сасновы бор, які размешчаны на процілеглым ад горада беразе Лукомскага возера.