Аквапаркі Беларусі

Беларускі экскурсійны інтэрнэт-партал Ekskursii.by прапануе сумясціць экскурсію па Беларусі з наведваннем аквапарка, што абавязкова стане прыемным дадаткам да любога экскурсійнага маршруту. Уключэнне аквапарка ў праграму аднадзённых экскурсій па Беларусі, асабліва для школьнікаў, стане адным з рашаючых фактараў у прыняцці рашэння пра ўдзел у паездцы, для тураў на некалькі дзён аквапарк - рэлаксуючы працяг праграмы, які будуць чакаць і дарослыя, і дзеці пасля доўгага і насычанага экскурсійнага дня.

Аквапаркі Беларусі

  • АКВАПАРК «ЛЯБЯЖЫ»

    Размяшчэнне: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 120

    Першы ў Беларусі сапраўдны парк водных забаў, які ўваходзіць у лік найбуйнейшых аквапаркаў СНД і Еўропы. На яго тэрыторыі ёсць больш за 10 горак рознай вышыні і складанасці, хвалевы басейн, лянівыя рэкі, дзіцячая зона з атракцыёнамі і SPA-зона з лазнямі і саунамі, а таксама трэнажор для серфінгу Flowrider.

  • АКВАПАРК «ФРЫСТАЙЛ»

    Размяшчэнне: Мінск, вул. Сурганава, 4А, ст. м. Акадэмія навук

    У аквапарку «Фрыстайл» прадстаўлена 6 водных горак рознай складанасці, джакузі, шэзлонгі, інфрачырвоныя сауны, гідраўлічная катапульта Cannon Ball. Па тэрыторыі аквазоны працякае «лянівая рака», дзе можна паслабіцца і плысці па плыні.

  • АКВАПАРК «МАЛАДЗЕЧНА»

    Размяшчэнне: Мінская вобл., г. Маладзечна, вул. В. Гасцінец, 102

    Аквапарк размешчаны ў спартова-забаўляльным цэнтры Маладзечна. У аквапарку маюцца 3 горкі, дзіцячая зона з атракцыёнамі, басейн і сауны, боўлінг, трэнажорная зала, каток.

  • АКВАПАРК «ГРОДНА»

    Размяшчэнне: г. Гродна, вул. Горкага, 82

    Аквацэнтр, адкрыты ў 2004 году, уключае 2 горкі, вялікі плавальны басейн, турэцкую лазню, фінскую сауну, трэнажорую залу.

  • АКВАПАРК «АЗЁРНЫ»

    Размяшчэнне: Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, аг. Азёры, санаторый «Азёрны»

    На пляцы 1000 кв. м у аквапарку размясціліся тры водныя горкі, джакузі, блок саунаў, трапічныя душы і снежны пакой.

  • АКВАПАРК «КОБРЫН»

    Размяшчэнне: Брэсцкая вобл., г. Кобрын, вул. Гастэлы, 15

    У Кобрынскім аквапарку прадстаўлены: 3 водныя горкі рознай даўжыні і вышыні, асноўны басейн, дзіцячы басейн, джакузі, гідрамасажныя бруі, водная заслона, вадаспад і трапічны дождж.

  • АКВАПАРК «ПРУЖАНЫ»

    Размяшчэнне: Брэсцкая вобл., г. Пружаны, вул. Завадская, 19

    У аквапарку маюцца 2 горкі, фантаны, атракцыёны, басейн і сауна.

  • АКВАПАРК «РУЖАНСКІ»

    Размяшчэнне: Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, п/а Палонскага, санаторый «Ружанскі»

    Прадстаўлены 2 адкрытымі і 1 закрытай горкай, дзіцячай зонай, комплексам лазняў (фінская, руская, турэцкая), плавальным басейнам, джакузі.

Атрымаць кансультацыю па арганізацыі экскурсіі па Беларусі з наведваннем аквапарка можна наступнымі спосабамі:

  1. са старонкі Вашай заяўкі;
  2. па тэлефоне (+37529) 756-66-65, адправіўшы паведамленне ў Viber, WhatsApp, Telegram;
  3. па тэлефоне (+37517) 394-49-13 (шматканальны);
  4. па факсе (+37517) 394-59-09;
  5. па E-mail - адправіць паведамленне >>

Калі сярод прапанаваных варыянтаў Вы не знайшлі патрэбнага, вышліце нам заяўку на арганізацыю экскурсіі, пазначце Вашы пажаданні да паездкі, на працягу 24 гадзін нашы спецыялісты вышлюць Вам прапановы.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome