Пошук
Форт №4
Апісанне
Форт №4 пабудаваны ў 1883-1888 гадах. Першапачаткова ўяўляў сабой вялікую казэматыраванную земляную батарэю, з запоўненымі вадой равамі.
У 1912-1915 гадах форт быў мадэрнізаваны - змяніліся яго абрысы, цагляныя сцены пакрылі звышмоцным бетонам. Да 1915 у ім знаходзілася 6-я рота Брэст-Літоўскай прыгоннай артылерыі. У 1915 годзе пры адступленні царскай арміі ўмацаванне было падарвана.
Сёння на тэрыторыі форта размясцілася вайсковая пажарная частка. Ад форта засталіся часткова падарваны бетонавы прытулак, невялікі ўчастак цэнтральнай патэрны, цагляны каземат ва ўнутраным вале і ўчастак забалотиўшагася рова.