Гудзевіцкая царква Раства Багародзіцы

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Вёска Гудзевічы знаходзіцца ў Мастоўскім раёне, Гродзенскай вобласці.
У 1852 годзе тут пачалі будаваць каменную новую царкву (побач са старой драўлянай). Асвяцілі царкву ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. У 1909 годзе да царквы, з уваходнага боку, была прыбудавана трох`ярусная званіца з цэглы на падмурку з часанага каменя. У ваенны час царква не зачынялася, царква дзейнічае і сёння. У 1938 годзе ў гэтай царквы святаром служыў Віталь Жалезняковіч, службы ён вёў выключна на беларускай мове. Пасля Другой сусветнай вайны сюды прыехала НКВД, спачатку яны арыштавалі сына святара, а пазней арыштавалі і самога святара і асудзілі яго на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Калі памёр Сталін, людзей сталі выпускаць на волю. Выпусцілі і Віталя Жалезняковіча, але яму было забаронена жыць на Радзіме. Ён быў вымушаны пакінуць Беларусь і выехаць у Расію.

На мапе

Адрас

в. Гудзевічы, Мастоўскі раён, Рэспубліка Беларусь