Наступнае вяртанне касцёла пачалося толькі ў 1992 годзе, дзякуючы намаганням ксяндза Яна Васілеўскага, і адбывалася гэта ў судовым парадку.
У касцёле захаваліся рызы для службы, у тым ліку рыза са слуцкім поясам, дарахранільні, статуі Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла, іконы хроснага ходу, іконы Сьв. Антонія, Божай Маці Чанстахоўскай, Св. Тэрэзы, лампады, вечны агонь, фігуры анёлаў, чаша. У цяперашні час у касцёле вядзецца набажэнства.