Царква выканана ў выглядзе прамавугольнага ў плане прадаўгаватага зруба, пакрытага двухсхільным дахам. З боку франтальнага фасада ў дах урэзана 4-гранная шатровая званіца з верхавінай. Над апсідай збудаваны цыбулепадобны купалок на 8-гранным барабане. Арачны ўваходны праём аформлены ганкам з 4 слупамі пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна абабітыя фасады апяразаны разным падзорам, рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных рамах і брусамі-сцяжкамі ў міжаконнях.
Найбольш значныя іконы ў царкве - алтарны абраз «Маці Божая з дзіцем» і «Апостал Фама» (XVIII-XIX стст.), абраз «Укрыжаванне з перадстаячымі» (XVIII-XIX стст.).