Касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры неаготыкі, адрозным каляровай трактоўкай. Амаль пазбаўленыя дэкору абтынкаваныя і пабеленыя сцены досыць маляўнічыя за кошт паліхромнага муравання бутавага каменю. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з фронту далучана 3-ярусная шатровая званіца (надбудаваная ў 1920-я гг.). Выцягнутая 5-гранная апсіда, аб'яднаная з агульным дахам, мае бакавыя нізкія сакрыстыі.
Царква абнесеная бутавай агароджай з 3-пралётнай брамай. У яе куце знаходзіцца капліца, узведзеная ў другой палове XIX стагоддзя.