Сёння Камсамольскае возера з”яўляецца часткай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Возера, рака Свіслач, вадасховішча Дразды ўзаемазвязаны і з Заслаўскiм вадасховішча. Там, на Заслаўскім вадасховішчы, дзе ёсць і вяслярны канал, - месца асноўнай трэніравальнай базы спартсменаў-воднікаў. Тут, на Камсамольскім возеры, праходзяць трэніроўкі весляроў. Беларускія весляры некалькі дзесяцігоддзяў паспяхова выступаюць на чэмпіянатах свету, Еўропы, на Алімпійскіх гульнях.
Адным з самых знакамітых весляроў Беларусі стаў Уладзімір Парфяновіч - знакаміты спартсмен, адзін з лепшых беларускіх спартсменаў XX стагоддзя, трохразовы алімпійскі чэмпіён, 17-ці разовы чэмпіён СССР, 9-ці разовы чэмпіён свету. Менавіта тут, на Камсамольскім возеры, ён зрабіў свае першыя крокі ў веславанні, першыя крокі ў вялікі спорт.
Папаўненне ў шэрагі весляроў рыхтуе размешчаная ўжо шмат гадоў тут, на Камсамольскім возеры, ДЮСШОР па воднай веславанні.