«Іл-14Т» - самалёт пасляваеннага тыпу. Калісьці ён выкарыстоўваўся ў палярнай авіяцыі, а пазней быў перададзены Музею партызанскай авіяцыі ў Бягомлі. Яго бартавое значэнне - «02». Першапачаткова лічбы на корпусе былі цёмна-зялёнымі. Але ў 2005 годзе самалёт быў рэканструяваны - верхняя яго частка стала белай, ніжняя - зялёнай, а надпіс быў зроблены чырвонай фарбай.
Да ліпеня 2004 ўзор пасляваеннай авіяцыі знаходзіўся ў двары Музея народнай славы. Пазней самалёт быў перамешчаны бліжэй да трасы рэспубліканскага значэння, каб увекавечыць подзвіг партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.