Гідратэхнічная канструкцыя пабудавана па праекце Ігната Прандзiнскага. Будаўнічымі работамі непасрэдна займаўся падпалкоўнік Ян Павел Левель. Яго імя ўвекавечана на прымацаванай да сцяны шлюза таблічцы.
Шлюз «Нямнова» спачатку быў двухкамерным, аднак у 1833 году з”явілася трэцяя камера. У 2006 годзе Аўгустоўскі канал быў рэканструяваны, і была дабудавана яшчэ адна камера. Галоўная прычына гэтага - работы па здабычы гравію з Нёмана ў 70-ыя гады XX стагоддзя, з-за якіх утварылася, так званая, Дмiсявiчская затока, якая панізіла ўзровень вады ў рацэ да 1.5 м.
Металічныя вароты для шлюза былі зроблены на Ваўкавыскім заводзе ліцейнага абсталявання. Вага кожнай канструкцыі складае каля 6 т. На шлюзе пабудаваны былі таксама драўляныя вароты. Яны - досыць масіўныя з рознымi металічнымi элементы. Іх шырыня - каля 4 м, вышыня - каля 6 м. Вага кожнай канструкцыі дасягае 2 т. Драўляныя вароты абсталяваны масіўнымі рычагамі, якія дазваляюць адкрываць і закрываць іх уручную. Унізе канструкцыі знаходзяцца невялікія адтуліны для напаўнення шлюза вадой.
Камеры шлюза «Нямнова» дэманструюць ўсю моц гідратэхнічнага збудавання - Аўгустоўскага канала. Перапад вады тут складае каля 10 м, а шлюзаванне займае каля гадзіны. У «Нямнова» Аўгустоўскі канал можна быць перасекчы па спецыяльным разводным мастам.
Побач са шлюзам знаходзіцца хатка наглядчыка, пабудаваная ў 1830 годзе і абноўленая ў ходзе рэканструкцыі Аўгустоўскага канала.