Жыхары Баранавіч свята паважаюць памяць тых, хто загінуў у
баях, вызваляючы горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут гарыць Вечны
агонь, над полымем якога на гранітнай стэле высечана:
”Адважным байцам і камандзірам 65-й і 28-й войскаў 1-га Беларускага фронта, партызанам, якія вызвалілі горад Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 7-8 ліпеня 1944 года”.
Жывыя кветкі аблямоўваюць гранітную падставу помніка.