Квадратны ў плане выцягнуты па вертыкалі аб'ём малітоўнай залі завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам. З франтальнага фасада далучана стройная па прапорцыях шатровая званіца, з тыльнага - паўкруглая апсіда, па баках - прытворы пад арачнымі пакрыццямі. Ніжні храм асвячоны ў імя св. велікамучаніка Панцеляймона.
Храм стылізаваны ў формах старажытнага рускага дойлідства.