Царква мае форму прамавугольніка з трыма апсідамі рознай велічыні. Над галоўным фасадам выступае ярусная цыліндрычная вежа. Бакавыя фасады падзелены пяццю аркамі. На чырвоным фоне сцен кантрасна вылучаюцца пабеленыя дэталі архітэктурнага дэкору (абломы, профілі, руст, ліштвы).
Пошук
Царква Ўспенні Найсвятой Багародзіцы ў в. Пабеда
Апісанне
Царква Ўспенні Найсвятой Багародзіцы ў в. Пабеда была пабудавана ў 1898 г. з чырвонай цэглы. Размешчана на паўночна-заходняй частцы вёскі. У 1959 годзе яе зачынілі і выкарыстоўвалі ў якасці склада. Рэканструкцыя храма пачалася ў 1989 годзе, потым адкрылася нядзельная школа і была адноўлена святая крыніца каля храма, якая існавала з 17 стагоддзя.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Шумілінскі р-н, в. Пабеда, вул. Цэнтральная, 11
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome