У канцы XVIII стагоддзя губернскім архітэктарам Крамерам быў узведзены каменны корпус Траецкага манастыра, які захаваўся да нашых дзён. У 1839 г. дзеянне царкоўнай уніі на тэрыторыі Беларусі было спынена і комплекс будынкаў быў перададзены пад патрэбы гарадской бальніцы. У гэты час да комплексу манастыра прыбудоўваюць яшчэ два будынкі: багадзельню і дом інвалідаў.
Да 2012 г. у карпусах былога кляштара знаходзілася 2-я гарадская клінічная бальніца.