Магіла А. М. Кастенчыка
Апісанне
Магіла А. М. Касценчыка размешчана на праваслаўных могілках у г. Стаўбцы. На магіле ўсталяваны мармуровы помнік вышынёй каля двух метраў, на вяршыні яго узвышаецца крыж з цёмна-чырвонага каменю. На помніку высечаны надпіс, якая абвяшчае, што тут захаваны прах Авэніра Маркавіча Касценчыка, палкоўніка рускай арміі, кавалера святога Георгія, капітана паветранага карабля «Ілля Муромец», які памёр 29 снежань 1935.
Авенір Маркавіч Касценчык нарадзіўся ў Гродна ў 1889 годзе ў сям`і служачага. Пасля гімназіі юнак вучыўся ў Віленскім ваенным вучылішчы. У 1913 годзе яго як лепшага курсанта накіравалі вучыцца ў Гатчынскую авіяцыйную школу. Пасля заканчэння авіяцыйнай школы яму аднаму з першых даверылі кіраваць самалётам-гігантам класа «Ілля Мурамец». Гэтыя паветраныя караблі будаваліся ў 1913-1918 гадах на руска-балтыйскім ваенным заводзе. Па сваіх тактыка-тэхнічных дадзеных самалёт-гігант пераўзыходзіў усе тагачасныя замежныя самалёты.
У канцы 1915 паручніка Авеніра Констенчика, як мужнага і адважнага, найбольш тэхнічна пісьменнага лётчыка, накіравалі на «Ілля Мурамец» на германскі фронт. 13 красавікк 1916 года «Ілля Мурамец», ужо некалькі дзён перад тым грамілі станцыю Даудзевас блізу Фрыдрыхштадта, зноў паляцеў туды з мэтай цалкам разбурыць станцыю. Немцы паспелі сканцэнтраваць тут вялікую колькасць сваіх зенітных гармат, але нягледзячы на абстрэл Касценчык знізіўся, каб мець больш дакладны прыцэл, і, зрабіўшы правільны круг над станцыяй, скінуў 13 бомбаў.
Пры замыканні пеершага палётнага круга адзін з варожых снарадаў выбухнуў пад самым корпусам карабля, другі - наперадзе апарата. Цяжкапаранены і кантужаны Касценчык знайшоў сілы, каб зрабіць над станцыяй яшчэ адзін круг і скінуць астатнія сем бомбаў. У гэты час новы варожы снарад пашкодзіў тры матора. Сілы пакідалі камандзіра, ён пачаў губляць прытомнасць, самалёт стаў рэзка зніжацца і хіліцца на адно крыло. На дапамогу камандзіру паспяшаўся яго памочнік - паручнік Янковіус. З вялікай цяжкасцю новаму пілоту атрымалася давесці карабель да свайго аэрадрома. Ужо на зямлі механікі налічылі ў самалёце 64 прабоіны.
За гэты палёт камандзір карабля Авенір Маркавіч Касценчык быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-ай ступені, паручнік Янковіус - георгіеўскай зброяй.
Помнік на магіле А.М. Касценчык пабудаваны на сродкі брата-сьвятара Апалінарыя і узяты пад ахову дзяржавы. Да магілы славутага рускага ваеннага лётчыка, нашага суайчынніка, часта прыходзяць краязнаўцы, ускладаюць жывыя кветкі.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, г. Стаўбцы
Каардынаты