Закладзены ў канцы XVI стагоддзя Мікалаем Радзівілам Сіроткай як загарадная рэзідэнцыя. У комплекс таксама ўваходзілі: эрмітаж, палац, і так званая кансаляцыя (суцяшэнне), мораходнае і артылерыйская вучэльні, шпалерная мануфактура, своеасаблівы звярынец-запаведнік.
Тэрыторыя парку, каля 200 га, уключае пейзажную і рэгулярную часткі з сістэмай вадаёмаў. Ад былой велічы захаваліся алеі, каналы, зялёны масіў дрэў мясцовых і экзатычных парод.