Шпіталь

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Шпіталь пабудаваны ў 1909 годзе з цэглы. Складаецца з трох карпусоў. Будынак шпіталя - ш-вобразны ў плане аднапавярховы аб”ём, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад сіметрычна-восевай кампазіцыі падзелены рызалітамі. Цэнтральны рызаліт вылучаны шырокім уваходным праёмам з абодвух бакоў кожнага аконныя праёмы. Фасады насычаны дэкаратыўнай пластыкай, выкананай сродкамі мастацкага цаглянага мура, - ліштва аконных праёмаў з клінаватымі перагародкамі філёнгі, лапаткі, карнізы. Усярэдзіне калідорная планіроўка.
Шпіталь - помнік архітэктуры стылю мадэрн.

На мапе

Адрас

г. Клецк, вул. Школьная 23