Архітэктурна-скульптурны комплекс размешчаны на Г-вобразнай пляцоўцы. Асноўны кампазіцыйны акцэнт мемарыяла - 3-х каналіраваныя пілоны, аб”яднаныя 3-ма блокамі, што сыходзяцца ў цэнтры. На знешніх баках блокаў вобразы асоб воіна, партызана і жанчыны, як сімвал адзінства народа ў барацьбе з фашызмам. Перад пілонамі прамавугольны ўзгорак-магіла, у ўхіл якога ўрэзана мемарыяльная сцяна з прозвішчамі ваяроў, што загінулі пры вызваленні Клецка. Перад сцяной ў пяціканцовай рэльефнай акаймоўке - Вечны агонь. Ад плошчы да пілонаў вядзе алея. З левага боку размясціліся пяць бетонных блокаў з дошкамі, на якіх надпісы, якія славяць подзвіг вызваліцеляў. З правага боку перад алеяй - гарызантальны бетонны блок з надпісам, прысвечаным жыхарам Клецкага раёна, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Пошук
Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам у г. Клецк
Апісанне
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome