У канцы ХIХ стагоддзя ў Клецку быў раскватараваны ўланскі кавалерыйскі полк. Для гэтых мэтаў на ўскраіне горада былі пабудаваныя казармы і стайні. Калі казаць дакладней, то кавалерысты кватаравалі ў драўляных казарменых бараках, але былі ўзведзены і капітальныя будынкі: штаб палка (у народзе называюць казармай), дзе знаходзіліся афіцэрскія кватэры і афіцэрскі клуб, і дзве вялікія стайні. Гэтыя будынкі ў 1921-1939-х гадах выкарыстоўваліся па сваім прамым прызначэнні адной з польскіх ваенных кавалерыйскіх частак. Недалёка ад Клецка праходзіла савецка-польская мяжа, таму канцэнтрацыя войск у горадзе была вялікая. Пасля 1939 года тут кватаравалі і савецкія войскі. Пасля Другой сусветнай вайны пабудовы пераабсталяваны пад жылыя дамы. Памяшканне штаба цяпер выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.
Пошук
Казармы
Апісанне
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome