Пад Лясной 28 верасня 1708 года падчас Паўночнай вайны адбылася бітва паміж рускімі войскамі на чале з Пятром I і 16-тысячным швецкім корпусам генерала Левенгаупта. Шведы страцілі ўсяго 9 тыс. салдат, усю артылерыю, абоз. Страты рускіх склалі 1 тыс. чал. Пазбаўленне швецкага войска правіянта і падмацаванняў пазбавіла яго магчымасці рэалізаваць планы паходу на Маскву, і падняла баявы дух рускага войска, прымусіла паверыць у сябе. Гэта аперацыя была названа Пятром I ”маці Палтаўскай баталіі”.
На месцы бітвы праз дзвесце гадоў у 1908 годзе быў узведзены мемарыяльны комплекс: капліца апостала Пятра, пабудаваная па праекце архітэктара А.Гагена ў стылі мадэрн і манумент у гонар перамогі рускіх войскаў (рускі арол узвышаецца ганарліва над зрынутым швецкім сцягам, скульптар А. Обер) і мармуровы абеліск на брацкай магіле.