1380 годзе, калі, як абвяшчае легенда, аслеплы князь Лугвен, памыўшыся вадой з тутэйшай крыніцы, цудам празрэў. На гэтым месцы князь паставіў капліцу і загадаў заснаваць манастыр. Да 1601 года манастыр прыналежаў праваслаўнай царкве ВкЛ, затым знаходзіўся пад кіраваннем уніяцкай царквы, з 1839 — рускай праваслаўнай царквы. За гэты час ён неаднаразова руйнаваўся, спальваўся і зноў аднаўляўся. Пасля рэвалюцыі манастыр зачынілі. Храмы разбурылі, у астатніх пабудовах змесцавалі школу і дзіцячую хату.
Пасля вайны пакінулі і гэтыя будынкі. Каля 10 цяпер існых будынкаў захаваліся часткова. Пасля вайны ў манастыр прыйшлі праваслаўныя манахі, прыбралі смецце, заасфальтавалі дарожкі... На месцы знакамітай крыніцы аднавілі царкву, абсталёўвалі купальню. Крыніца і сёння вылечвае людзей - сюды ўвесь час ідуць паломнікі, прыцягвае вернікаў і цудоўная выява аблічча Хрыста, якая выявілася на сцяне Пакроўскай царквы.