Краскоўскі сядзібна-паркавы комплекс

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне


Краскоўская сядзіба - помнік сядзібна-паркавай архітэктуры, пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. на левым беразе ракі Зяльвянка. Адны гісторыкі архітэктуры сцвярджаюць, што сядзіба пабудавана ў стылі рэтраспектыўна-замкавым, іншыя – «англійская» готыка, трэція бачаць тут і рысы мадэрну.
Уключае сядзібную хату, гаспадарчыя пабудовы, парк, сажалку. Хата складаецца з аднапавярховага драўлянага корпусу (1839) і прыбудаванага ў 1905 двухпавярховага каменнага будынка з двума вежамі і верандай на каменных слупах.

Ад хаты адчыняецца асноўная перспектыва на вадаём, уладкаваны ў абалоне Зяльвянкі. Парк пейзажнага тыпу, тут расце больш 30 відаў дрэў і хмызнякоў - лістоўніца еўрапейская, хвоя веймутава, конскі каштан, тсуга канадская, магонія падубалістная, ясень пенсільванскі, скумпія і інш.

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Валкавысскі р-н, в. Краскі