Пошук
Дзве воданапорныя вежы
Апісанне
Гарадзенскія воданапорныя вежы - помнікі вытворчай архітэктуры, пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя з цэглы. Вышыня вежаў 22 м.
Паўночная вежа пабудавана ў 1910 годзе. Яе фасады багата дэкараваны. Сцены ўпрыгожаны пілястрамі, лапаткамі, сухарыкамі, фігурнымі налічнікамі. Карнізы з арнаментамі, «жамчужныя» паясы, дентикулы падзяляюць будынак знадворку на 4 ярусы. Перакрыцці драўляныя. Спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі надае будынку маляўнічы каларыт.
Паўднёвая вежа пабудавана ў канцы XIX стагоддзя. Яе фасады больш стрыманыя ў дэкоры. Налічнікі вокнаў і дзвярэй складанай формы, пафарбаваны ў белы колер, 2 яруса падзеленыя карнізамі.