У 1977 г. ён вынес з бульбянога поля, дзе працаваў са сваімі таварышамі, снарад, пакінуты з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Коштам свайго жыцця ён выратаваў жыццё таварышам і калгасную тэхніку. Міхась Мароз пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. На яго магіле ў в. Беражцы ўсталяваны абеліск, імя адважнага камсамольца носяць піянерскія лютвы, цеплаход.
У 1979 годзе ў Жыткавічах па вул. Сацыялістычнай усталяваны помнік Міхасю Марозу - на прастакутным пастаменце бронзавая скульптура героя.