Музей-скансэн "Беларуская вёска XIX стагоддзя" уключае ў сябе домікі Ганчара, Пекара, Ткача, цесляра, каваля, самагоншчыцы, домік пляцення з саломкі і лазы, дзе наведвальнікі комплексу могуць не толькі ўбачыць працэс вырабу, але і набыць шэдэўры мясцовых майстроў. Таксама тут знаходзіцца вятрак, каменныя кампазіцыі, фантаны, дзіцячая забаўляльная пляцоўка.
Паспытаць стравы беларускай нацыянальнай кухні можна ў летнім кафэ "Карчма" з 2 рэстаранамі першай нацэначнай катэгорыі на 60 пасадачных месцаў і канферэнц-залай на 35 чалавек, дзіцячым кафэ на 40 пасадачных месцаў.
Для жадаючых спыніцца на тэрыторыі комплексу функцыянуе гасцініца з 11 камфартабельнымі нумарамі еўрапейскага ўзроўню на 124 месцы.