Пошук
Дом-Камуна
Апісанне
Дом-камуна - помнік архітэктуры першай паловы XX стагоддзя, пабудаваны ў 1921-1931 гадах для работнікаў вагонарамонтнага завода. Архітэктар С. Шабунеўскі. Першы шматпавярховы аб'ект горада, адзін з першых у Беларусі дамоў падобнага тыпу. П-падобны ў плане цагляны будынак размешчаны ўздоўж «чырвонай лініі» праспекта, займае па даўжыні квартал. Фасады пазбаўлены дэкору. На 2-6-м паверхах ўздоўж калідора размяшчаліся жылыя вочкі, якія мелі па 2-3 пакоі і кухню-нішу. На кожным паверсе прадугледжваліся пакоі адпачынку, агульныя кухні,
кубовыя і санвузлы.
Першы паверх па праекце прызначаўся для агульных памяшканняў жыхароў усяго дома (сталовая, бібліятэка-чытальня, дзіцячая дашкольная ўстанова і
г. д.).
Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі Гомеля савецкія патрыёты ў гонар 25-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнялі над домам - самым высокім даваенным будынку горада - чырвоны сцяг. У час вайны будынак быў разбураны, пры аднаўленні ў 1946 - 1949 гг. у аснову была пакладзена ранейшая планіровачная структура.