Ансамбль плошчы Леніна ў Полацку

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Ансамбль плошчы Леніна - комплекс захаванай адміністрацыйнай, жылой і культавай забудовы горада XVII - XVIII стагоддзяў.

Плошча знаходзіцца ў заходняй частцы горада. Сфарміравана ў 17 ст. перад будынкамі касцёла і калегіўма езуітаў. З XVIII ст. вядома як Парадная плошча, з 1830 г. як Корпусная, цяпер Леніна.

Плошча ў плане мела форму блізкую да квадрата. На заходнім яе баку знаходзіліся касцёл (не захаваўся) і калегіўм езуітаў (XVII ст.) , на усходнім - будынкі грамадзянскай і крымінальнай палат (не захаваліся), на паўднёвым - дамы губернатара, магістрата, на паўночнай - дамы віцэ - губернатара, каменданта, земскіх судоў (XVIII ст.).

Будынкі XVIII ст. былі двухпавярховыя, утваралі адзіны ансамбль забудовы. У плане праніроўцы плошчы прасочваюцца рысы классіцызму: строгае, сіметрычнае размяшчэнне будынкаў; вылучэнне галоўнага архітэктурнага элементу; стварэнне замкнутай прасторы.

На мапе

Адрас

Віцебская вобл., г. Полацк, пл. Леніна