Аб будаўніцтве царквы існуе легенда. У 1868 годзе быў вялікі мор, і аднаму чалавеку з'явілася ў бачанні Святая Параскева, якая паведаміла яму пра тое, што калі адновяць разбураную царкву, то мор спыніцца. Як толькі сталі адбудоўваць царкву - мор спыніўся.
Уздоўж падоўжанай планіровачнай восі храма размешчаны нізкі прастакутны бабінец пад 2-х схільным дахам, больш высокі бабінец, над якім надбудавана 1-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, прастакутная малітоўная зала, прастакутная апсіда, над якой пабудаваны 8-гранны шатровы барабан з цыбулепадобным купалам. У сценах царквы прарэзаны гарызантальна выцягнутыя аконныя праёмы. У інтэр'еры - абразы «Маці Божай Смаленскай» і «Апосталы Пётр і Павел».
Пасля Вялікай Айчыннай вайны царква была зачынена, у ёй размяшчаліся турма і сталовая. У 1879 годзе ў царкве правялі рамонт, і цяпер ў ёй адбываюцца набажэнствы.