Друйскі бернардынскі кляштар стаў адным з ключавых аб'ектаў у гісторыі беларускай культуры XX стагоддзя. У 1924 Віленскі біскуп Юры Матулевіч заснаваў у Друі ў бернардынскім комплексе манастыр Марыян. Гэты манастыр стаў «базай» беларусаў-каталікоў. З ім звязаны біяграфіі большасці каталіцкіх святароў-беларусаў, якія выкарыстоўвалі ў службах беларускую мову. Польскія ўлады вялі фактычную вайну з гэтым кляштарам, і ў 1938 годзе яго канчаткова ліквідавалі - частку святароў адправілі ў Польшчу, частку ў Кітай, весці там місіянерскую дзейнасць.
Будынак кляштару даволі добра захавалася, з 1989 г. перададзены вернікам. Вежа касцёла з'яўляецца высотнай дамінантай пасёлка.