Магіла Заслонава і Карженя
Апісанне
Магіла Заслонава і Карженя з'явілася на пероне чыгуначнага вакзала станцыі Орша ў 1947 годзе.
У магіле пахаваны Герой Савецкага Саюза Канстанцін Сяргеевіч Заслонаў (1910 - 1942), арганізатар і кіраўнік патрыятычнага падполля ў Аршанскім дэпо (1941 - 1942), з канца лютага 1942 года камандзір партызанскага атрада, з ліпеня 1942 года - камандзір партызанскай брыгады «Дзядзі Косці». Загінуў 14 лістапада 1942 года ў баі супраць карнікаў у в. Куповать Сенненскага раёна.
Яўген Васільевіч Каржень (1924 - 1942) быў ад'ютантам К. С. Заслонава. Таксама загінуў у баі супраць карнікаў у в. Купаваць Сенненскага раёна.
На магіле ўстаноўлена мармуровая пліта з надпісам: «Герой Савецкага Саюза камандзір Аршанскай партызанскай брыгады Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч 1910 г. - 1942 г. i Ад'ютант камандзіра брыгады Каржень Е. В. 1924 г. - 1942 г.».
Магіла Заслонава і Карженя занесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.