Пошук
Віцебскі касцёл Св. Варвары
Апісанне
Касцёл Св. Варвары - помнік архітэктуры з рысамі неаготыкі і неараманскага стылю канца XIX стагоддзя. Пабудаваны па праекце мясцовага інжынера Віктара Юнака-Патроўскага з чырвонай неатынкаванай цэглы на месцы драўлянага, асвячоны ксяндзом Матушам у гонар святых Варвары (Барбары) і Іосіфа (Езефа). Пры касцёле былі таксама пабудаваны драўляныя хата ксяндза і невялікая бальніца.
Уяўляе трохнефную базіліку з дзвюма двух яруснымі вежамі на галоўным фасадзе. Вежы ўпрыгожаны шасцю франтонамі. Фасады ўпрыгожаны цагляным мурам - карнізнымі паяскамі, вокны аркавыя. У інтэр еры - алтары ў рамана-гатычным стылі, усталяваны электронны орган. Тэрыторыя абнесена цаглянай агароджай з брамай.
У 1935 годзе касцёл быў зачынены. Будынак выкарыстоўваўся пад склад угнаенняў. У Вялікую Айчынную вайну вежы былі часткова разбураны. У 1988-1990 пачаліся аднаўленчыя працы. Стараннямі бацькі Януша Скечэка касцёл стаў дзейсным каталіцкім храмам.