Пошук
Будынак былога пазямельна-сялянскага банка
Апісанне
Будынак былога пазямельна-сялянскага банка пабудаваны ў 1917 годзе па праекце архітэктара Тарасава.
Банк праіснаваў усяго некалькі гадоў. Ужо ў 1921 годзе ў будынку размясціўся сельгастэхнікум, а ў 1924 годзе тут заснавалі ветэрынарны інстытут. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут размясцілася нямецкая палявая камендатура і таемная паліцыя. Сёння будынак банка з'яўляецца галоўным корпусам Віцебскай ветэрынарнай акадэміі.
З трох бакоў будынка размешчаны вежы, франтон упрыгожаны мазаічным гербам Віцебска 1781 г., а ў дэкаратыўным афармленні сустракаюцца старажытнарускія элементы: апраўленне вокнаў «какошнікамі», ўпрыгожванне сцен рустам.