У архітэктурным плане царква ўяўляе прастакутны аб'ём з трохграневай апсідай і двухсхільным гонтавым дахам.
У XIX стагоддзі прыхаджанамі царквы былі больш за 2 900 чалавек з сямі бліжэйшых населеных пунктаў, на апецы храма лічыліся некалькі царкоўных школ і народнае вучылішча. Падчас першай сусветнай вайны ў 1914 годзе царква гарэла, але ж праз 2 годы была адноўленая, а ў 1925 годзе прайшоў капітальны рамонт. У маі 1962 года рашэннем Брэсцкага аблвыканкама царкву зачынілі і да дзевяностых гадоў XX стагоддзя яна выкарыстоўвалася мясцовым калгасам як склад аміячных угнаенняў.
У 1992 годзе ініцыятарам аднаўлення царквы выступіў дырэктар раённага дома культуры, ураджэнец Засімавіч, Васіль Іванавіч Курачынский. 24 лістапада 1994 Правялебны Канстанцін, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі здзейсніў чын асвячэння храма, пасля чаго была адслужана першая, пасля 32-гадовага перапынку, Боская літургія.