Мае традыцыйнае для драўляных цэркваў планаванне: галоўны фасад упрыгожвае бабінец-званіца, далей ідзе асноўны прастакутны зруб. Будынак дэкараваны рознымі карнізамі і фігурнымі ліштвамі, абабіт дошкамі.
Царква з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства. Занесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.