У «Гродзенскім праваслаўна-царкоўным календары. Праваслаўе ў Брэсцка-гродзенскай зямлі ў канцы XIX стагоддзя», выдадзеным у 1899 г., царква апісваецца як каменная з каменнай званіцай і названая царквой Святога прападобнага Іосіфа песнапісца. Паводле дадзенай крыніцы збудаваная яна ў 1869 г. "у памяць цудоўнага збавення Васпана Імператара Аляксандра Мікалаевіча ад смерці 4 красавіка 1866 года" стараннем селяніна в. Сухадола Іуліана Янавага Дубягі пры ўдзеле аднавяскоўцаў і некаторых старонніх асоб.
У пазнейшых дакументах храм згадваецца як царква ў гонар Казанскай іконы Божай Маці. Пасля ён быў асвечаны ў гонар Святой велікамучаніцы Варвары. У савецкі перыяд, у часы ганенняў, царква была зачынена. У 1992 годзе храм быў вернуты царкве і асвячоны благачынным протаіерэем Камянецкай акругі Яўгеніем Лукашэвічам.
Варварынская царква занесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.