Царква - помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Пошук
Свята-Мікалаеўская царква ў в. Добрамысль
Апісанне
Свята-Мікалаеўская царква была пабудавана з цэглы ў 1874 году па тыпавым праекце на ўскраіне вёскі. Храм падоўжна-восевай кампазіцыі, у якую ўваходзяць двух'ярусная званіца, прастакутныя ў плане трапезная, папярочны асноўны аб'ём і апсіда. Сферычны купал званіцы і двухсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбульнымі галоўкамі на васьмігранных барабанах. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскасных руставанай ліштве. У дэкоры фасадаў выкарыстаны прастакутныя філёнгі, зубчастыя фрызы, прафіляваныя карнізы. Зала храма аддзелена ад апсіды двух'ярусным драўляным іканастасам.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Дабромысль
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome