Пошук
Альбская царква Святога Георгія
Апісанне
Царква Святога Георгія - помнік драўлянага дойлідства. Узведзена у 1692 годзе, па некаторых звестках у 1790 годзе. Рэканструявана ў 1904 годзе. У цяперашні час царква ўяўляе сабой асіметрычны 3-зрубны храм з высокім шатровым дахам і двух'яруснай званіцай. На архітэктуру помніка аказала ўплыў каменнае дойлідства Беларусі XVI-XVII стст., прасочваецца падабенства з готыка-рэнесанснымі абароннымі храмамі. У інтэр'еры царквы галоўным упрыгожваннем з'яўляецца барочны іканастас з царскімі варотамі. Іконы напісаны ў канцы ХХ ст.
Царква размяшчаецца паміж вёскамі Альба і Ёдчыкі, на турыстычным маршруце па дарозе ў Ружаны.