Пошук
Валы былога замка Чартарыйскіх
Апісанне
Валы былога замкавага комплексу Чартарыйскіх захаваліся ад замка, пабудаванага ў Крыўлянах па адных крыніцах ў сярэдзіне XVI стагоддзя, па іншых - у канцы XVII стагоддзя. Замак меў прастакутны план з вонкавымі і ўнутранымі ўмацаваннямі, ровам і бастыёнамі. У замкавы комплекс таксама ўваходзіў драўляны палац з жылымі і бытавымі памяшканнямі.
На сённяшні дзень захаваліся толькі рэшткі замчышча і земляныя ўмацаванні знешняй лініі абароны - валы, бастыёны, равы.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, Крыўляны
Каардынаты