Да прастакутнага ў плане асноўнага аб'ёму, накрытаму двухсхільным дахам, прылягае трохкантовая апсіда. Дах каранаваны 2 васьмікантовымі драўлянымі барабанамі з частачкамі. Сцены з вялікімі паўцыркульнымі аконнымі проймамі раскрапаваны ў міжаконнях пілястрамі. Фрыз антаблемента раскрапаваны выступамі адпаведна пілястрам. Пластыку галоўнага фасада, завершанага драўляным франтонам з вертыкальнай ашалёўкай, дапоўнена паўцыркульнымі нішамі з конхамі. Усярэдзіне асноўнай аб'ём перакрыты драўлянай столлю на бэльках з невялікімі падугамі. Над уваходам - трапецыяватыя ў плане хары.
Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму.
Пошук
Cуботненская Царква Раства Багародзіцы
Апісанне
Субботненская Царква Раства Багародзіцы размешчана ў цэнтры в. Суботы, Драгічынскага р-на, Брэсцкай вобл., Рэспублікі Беларусь. Яна была пабудавана ў 1797 г. з цэглы.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі р-н, в. Суботы
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome