Помнік У.І. Леніну ў г. Баранавічы

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Помнік У.І. Леніну

У 1960 годзе ішло да завяршэння стварэнне плошчы ў цэнтры г. Баранавічы. Паводле ідэалагічных павеваў тых часоў было прынята рашэнне ўсталяваць на ёй новы помнік Уладзіміру Іллічу. Манументальная скульптура павінна была стаць завяршальным кампазіцыйным акордам гарадскога пляца.

Групай, якая складалася са скульптара Міхася Альтшулера і архітэктараў Мікалая Мілавідова, Сяргея Ожэгава, Адольфа Макарава і Анатоля Марэнича, быў спраектаваны помнік: постаць Леніна, умантаваная ў трыбуну. Агульная вышыня манумента складала 11,2 метра, вышыня самай постаці Ілліча - 4,6 метра. Помнік В. І. Леніну быў адкрыты ў 1960 г.
Першапачаткова, па словах Анатоля Марэніча, задумвалася, што баранавіцкі Ленін будзе ўнікальным, не падобным на іншыя помнікі. Аднак цалкам ажыццявіць задуманае не атрымалася, бо скульптура правадыра павінна была адпавядаць ужо існай выяве і вызначаным патрабаванням (партрэтнае падабенства, строгасць, манументальнасць). І хоць такіх жа помнікаў Іллічу больш нідзе няма, баранавіцкі Ленін нагадвае сваіх шматлікіх ”братоў”, якія ўсталяваны ў іншых гарадах.

У святочныя і ўрачыстыя дні тут праводзяцца дэманстрацыі і мітынгі працаўнікоў гарады і раёна.

Таксама ў Баранавічах ёсць помнік ”Ленін з дзецьмі”, які размешчаны побач з гімназіяй № 3 па вул.Фабрычнай. Помнік уяўляе сабою трохмятровую скульптуру.

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Леніна,1