Сфарміраваўся ў другой палове XVIII - пачатку XIX стагоддзя ў радавым маёнтку Пуслоўскіх. Комплекс уключае сядзібную хату, флігель, браму, стайню, бровар, парк з сістэмай сажалак.
Палац згарэў у 1843 годзе, адна са стайняў была перабудавана пад сядзібную хату. Палац драўляны, аднапавярховы з вальмавым дахам.
Бровар Пуслоўскіх славіўся якаснай прадукцыяй, і дагэтуль тут па старых рэцэптах вырабляюць гарэлку ”Старапяскоўская”.