Хутчэй за ўсё гарадзішча адносіцца да скіфскага перыяду, мяркуючы па вонкавым выглядзе вала і знойдзеным паблізу прадметам побыту таго часу.
Гарадзішчы – рэшткі ўмацаваных паселішчаў жалезнага веку (7-6 ст. да н. э.) і ранняга сярэднявечча. Іх з’яўленне на тэрыторыі Берасцейшыны звязана з узнікненнем тэрытарыяльных канфліктаў паміж рознымі плямёнамі, паскораным развіццём земляробства і жывёлагадоўлі.