Нават лёгкі подых ветрыка разгойдвае падвешаны да апор звон і тады глухі трывожны стогн разносіцца па акрузе. У падставы слупоў-апор - гарэльефы , якія паказваюць рукі, што цягнуцца да звана, як бы заклікаючы да памяці жывых.
Дзве дарогі з бетонных пліт вядуць да ”Сцяны растрэлу”. Там на мемарыяльных дошках на чэшскай і рускай мовах напісана: «Светлой памяти чехословацких братьев. Здесь в июне 1942 г. немецко-фашистские захватчики зверски расстреляли три тысячи граждан Чехословакии». Аўтары помніка архітэктары А. І. Макараў, А. Г. Маренич, Н. Н. Милавидаў, скульптар М. С. Альтшулер
Адкрыццё мемарыяла адбылося 24 чэрвеня 1972 г.