З 1386 года ў вёскі існавала драўляная праваслаўная царква святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага, дзе знаходзіўся ўшанаваны мясцовымі жыхарамі цудатворны абраз гэтага святога. Паводле падання, храм быў пабудаваны паводле абяцаньня, дадзенага пачынальнікам магнацкага роду Храптовічаў ў падзяку святому велікамучаніку Дзімітрыю за збавенне ад гібелі ў час няўдалай бітвы з татарамі.
У 1758 годзе Царква Св. Дзмітрыя Салунскага згарэла. У 1770-1776 гадах на сродкі памешчыка графа Ёакіма Храптовiча на месцы старой драўлянай царквы быў пабудаваны новы цагляны храм у выглядзе карабля па праекце італьянскіх архітэктараў Дж. Сака і К. Спампані.
Пасля 1812 года ў Свята-Дзімітраўскай царкве знаходзіўся цудатворны спіс Ціхвінскай іконы Божай Маці. У 1930-я гады храм моцна пацярпеў ад пажару, але быў пазней адноўлены. У канцы 1950-х гадоў царква была зачынена, а пазней мясцовыя ўлады ператварылі яе спачатку ў спартзалу, а затым - у збожжасховішча. У выніку, Царква Св. Дзмітрыя Салунскага пачала разбурацца. У 1988 годзе яна была вернута Праваслаўнай Царкве і пазней рэканструявана.
Сёння храм ўяўляе сабой манументальную пабудову з невысокай квадратнай вежай на галоўным фасадзе і высокай арачнай галерэяй ўваходу.