Касцёл быў узведзены насупраць Геранёнскага замка і меў важную абарончую функцыю, быў абнесены каменнай сцяной і служыў своеасаблівым перадваротным умацаваннем, абарона якога не дазваляла непрыяцелю пракрасціся ўнутр комплексу з боку ўязной вежы.
У інтэр'еры храма захаваўся старадаўні арган.