Комплекс будынкаў добрушскай папяровай фабрыкi
Апісанне
Добруш - горад, размешчаны на паўднёвым усходзе Рэспублікі Беларусь, на беразе ракі Іпуць, у 25 км ад Гомеля. Ён упершыню згадваецца ў летапісах у 1560 годзе. З даўніх часоў Добруш з”яўляецца буйным рамесным цэнтрам. Калісьці тут выраблялі ветразі і канаты, цяпер - паперу і іншую папяровую прадукцыю. Сёння ў Добрушы размешчана адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі - папяровая фабрыка «Герой працы».
Фабрыка на Іпуці мае багатую і цікавую гісторыю. Ў 1849 годзе граф І.Ф. Паскевіч - знакаміты ваенны дзеяч Расійскай імперыі, генерал-фельдмаршал, уладальнік Гомельскага маёнтка вырашыў пабудаваць у Добрушы папяровую фабрыку. Але ўвасобіць планы ў жыццё так і не здолеў. За яго гэта зрабіў яго спадчыннік, царскі генерал-ад”ютант Ф.I.Паскевiч. У 1870 годзе малады князь запрасіў у Добруш замежных і расійскіх спецыялістаў для стварэння фабрыкі, якая ў будучыні змагла б стаць найбуйнейшай у Расійскай імперыі. Так і адбылося. У 1903 годзе папяровае прадпрыемства ў Добрушы, дзе ў той час працавалі больш за 900 чалавек, увайшло ў дзесятку найбуйнейшых у краіне.
За час свайго існавання Добрушская фабрыка двойчы ўдзельнічала ў расійскіх прамысловых выставах - у 1882 годзе ў Маскве і ў 1896 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Дзякуючы фабрыцы развівалася і сацыяльная інфраструктура Добруша. Тут былі адкрыты школа, бальніца, аптэка, арганізаваны хор і духавы аркестр.
У 1917 годзе фабрыка была зачынена, а праз два гады прадпрыемства было нацыяналізавана. У 20-я гады XX стагоддзя Добруская папяровая фабрыка пачала нарошчваць сваю вытворчасць. 17 кастрычніка 1922 года прадпрыемства было ўдастоена звання «Герой працы».
Добрушская фабрыка моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Толькі ў 50-х гадах XX стагоддзя ёй удалося аднавіць даваенны ўзровень вытворчасці.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобл., г. Добруш, пр. Луначарскага, 8
Каардынаты