Пасля паўстання 1831 года касцёл быў зачынены і прыйшоў у запусценне, а ў 1899 годзе намаганнямі ксяндза Герасімовіча і пад кіраўніцтвам архітэктара Даўкша быў адноўлены. З 1930 г. канчаткова зачынены.
Дамініканскі касцёл Панны Марыі - помнік архітэктуры позняга барока, уяўляе трохнефавую двухвежавую базіліку.