Пошук
Дабрыгорская Мікалаеўская царква
Апісанне
Мікалаеўская царква - помнік драўлянага дойлідства, пабудавана ў 1846 годзе.
Храм крыжападобны ў плане, да цэнтральнага кубападобнага аб'ёма прымыкаюць прамавугольная ў плане апсіда і званіца. Цэнтральны аб'ём з 4-схільным дахам завершаны 8-гранным барабанам, накрытым шатром з макаўкай. Званіца і апсіда накрыты 2-скатнымі стрэхамі з франтонамі на тарцах. Над бабінцам 2-ярусная званіца з шатром і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Будынак на высокім каменным падмурку, гарызантальна абабіты дошкамі.
На мапе
Каардынаты