145 гадоў назад тут адбылася бітва паміж часткамі рэгулярнагарасейскага войска і паўстанцкімі войскамі К. Каліноўскага. Дадзеная падзея засталася б радавой, калі б не вялікая перамога паўстанцаў над пераўзыходным ва ўзбраенні і майстэрству, расейскімі войскамі.
Ва ўстанаўленні мемарыальнага комплекса паасобку ўдзельнічалі тры народы, якія пацярпелі падчас паўстання: палякі паставілі тут густоўную капліцу ў класіцыстычным стылі, рускія – праваслаўны крыж, а пазней беларусы ўсталявалі памятны валун.