Помнік Пятру Мсціслаўцу
Апісанне
Пётр Мсціславец- адзін з першадрукароў Беларусі, паслядоўнік Ф. Скарыны і паплечнік І. Фёдарава. Нарадзіўся ў Мсціславе.
Фёдараў і Мсціславец заснавалі друкарню ў Маскве і ў 1564 годзе выпусцілі першую друкаваную кнігу ”Апостал”, а ў 1565 г. два выдання ”Часоўнік”. У 1569 годзе яны пакінулі Маскву і заснавалі друкарню ў Заблудава, у маёнтку гетмана літоўскага Рыгора Хадкевіча, дзе выпусцілі "Вучыцельнае Евангелле".
Пасля гэтага Пётр Мсціславец растаўся з Іванам Фёдаравым і пераехаў у Вільню па запрашэнні віленскіх купцоў братоў Мамонічаў і братоў Зарэцкіх, дзе заснаваў новую друкарню. У Вільні П. Мсціславец друкуе ”Евангелле”, ”Часоўнік” і ”Псалтыр”. Таксама Мсціславец стварыў статутную азбуку вялікарускага почырку, якая стала пачаткам так званых евангельскіх шрыфтоў.
У Мсціславе ўсталявана два помніка вялікаму земляку. Адзін помнік усталяваны насупраць Езуіцкага касцёла, другі, навейшы (усталяваны ў 2001 г. да свята Дня пісьменнасці, які праводзіўся ў Мсціславе), у цэнтры горада на плошчы насупраць будынка райвыканкама.
Відэаагляд
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., г. Мсціслаўль
Каардынаты